27 лiпеня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння гадаванец у сям'і – ужо раскоша»

6
«Сёння гадаванец у сям'і – ужо раскоша»

Беларусы расказалі, якая сітуацыя з лекамі ды іншымі таварамі для жывёлаў.

Год таму беларусы скардзіліся на нястачу імпартных вакцынаў. "Люстэрка" спытала чытачоў, ці змянілася сітуацыя з таго часу. Высветлілася, беларусы ўсё яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі, спрабуючы забяспечыць сваіх гадаванцаў лекавымі прэпаратамі і спецыялізаваным кормам.

Вакцынацыя каштавала блізу 50 рублёў, цяпер – больш за 100

Валянціну (усе імёны ў тэксце змененыя) сёлета здзівіў рост коштаў паслугі вакцынацыі коткі прэпаратам Nobivac Tricat Trio. Калі летась яна каштавала крыху больш за 50 рублёў, то сёлета за такую ж паслугу ў адной і той ветклініцы і дакладна такую вакцыну жанчына аддала больш за 100 рублёў. Значыць, за год паслуга вырасла ў кошце роўна ў два разы. Прычым летась у параўнанні з 2021-м, як вынікае з яе чэкаў, кошт практычна не змяніўся.

Настасся расказала, што з цяжкасцю здабывае лекі для свайго сабакі "Прапалін" вытворчасці Францыі.

– Мой сабака прымае яго пажыццёва штодня. Яго везлі праз РФ. Даводзіцца прасіць знаёмых везці яго з Польшчы ці Літвы. Аналагаў такім лекам няма, – кажа беларуска. – Гэты прэпарат прызначаюць сабакам пры захворванні, звязаным з нетрыманнем мачы.

На папулярных пляцоўках, дзе прадаюць тавары для жывёлы, гэты прэпарат адсутнічае. На адной з пляцовак прапануюць рабіць папярэдні заказ. Пры гэтым кошт за 30 мл лекаў – амаль 60 рублёў, а за 100 мл – 185 рублёў.

У горадзе патрэбнага корму няма ні ў адной заакраме

Марына жыве ў Бабруйску. Але нярэдка, каб папоўніць запасы корму для сваіх гадаванцаў Hill’s, які прызначыў ветэрынар, яна прыдумляе, як набыць яго ў Менску, альбо заказвае анлайн з перасыланнем.

– У нас яго проста няма ні ў адной заакраме. Ёсць толькі пару найменняў ці выбару проста няма. А кошт корму значна вышэйшы, чым у Менску. На правінцыю проста ўсе забілі! – абураецца яна.

Андрэй прызнаецца, што цяпер у яго не ўзнікае праблемаў ні з кормам, ні з вакцынамі. Кажа, вакцыны – у асноўным расейскія, а кошты сталі вышэйшыя. Але прызнаецца, што ў канцы лета былі перабоі з таблеткамі ад кляшчоў для сабак.

– Але потым з'явіліся коштам крыла самалёта. Корм таксама падаражэў, але нязначна. Напэўна, сёння гадаванец у сям'і – гэта ўжо раскоша, – разважае мужчына.

Сяргей адзначае, што асноўная праблема для яго пры набыцці корму для ката тое, што ён зроблены ў Расеі.

– На сайце крамаў, у якіх набываем корм, указаныя дзве краіны вытворчасці – Расея і Францыя. Але фактычна ў продажы ёсць толькі расейскі корм. Розніца ў якасці відаць з таго, як гадаванец ўплятае французскі (нядаўна знаёмыя прывозілі, калі выязджалі за мяжу), і без нейкай суперцікавасці рэагуе на расейскі, – расказаў Сяргей.

Паводле ягоных словаў, кошты корму за апошнія год-паўтара прыкметна выраслі.

– Калі ў сакавіку 2022 года 10 кілаграмаў корму каштавалі амаль 270 рублёў, то цяпер – амаль 334 рублі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках