Каля Гародні лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў
6- 30.11.2023, 19:24
- 10,936
![Каля Гародні лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў](https://i.c97.org/ai/573651/aux-head-1701361437-20231122_zaloznik_360.jpg)
Пераблыталі з беларускай лацінкай?
На выездзе з Гародні ў бок Польшчы прыбралі лацінку з дарожных паказальнікаў, паведамляюць крыніцы выдання Most. На іх засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Кірыліцай напісаныя назвы не толькі беларускіх, але і польскіх населеных пунктаў.
![](https://i.c97.org/ai/573651/aux-1701361446-1.jpg)
Гэта не першая праява барацьбы гарадзенскіх чыноўнікаў з лацінскім шрыфтам. Раней у самім горадзе таксама знялі паказальнікі з назвамі вуліцаў, напісанымі лацінкай.
![](https://i.c97.org/ai/573651/aux-1701361446-2.jpg)
«Гэтае пытанне ўзнімалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», – тлумачыў барацьбу з лацінкай кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка.