Каля Гародні лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў
6- 30.11.2023, 19:24
- 11,152

Пераблыталі з беларускай лацінкай?
На выездзе з Гародні ў бок Польшчы прыбралі лацінку з дарожных паказальнікаў, паведамляюць крыніцы выдання Most. На іх засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Кірыліцай напісаныя назвы не толькі беларускіх, але і польскіх населеных пунктаў.

Гэта не першая праява барацьбы гарадзенскіх чыноўнікаў з лацінскім шрыфтам. Раней у самім горадзе таксама знялі паказальнікі з назвамі вуліцаў, напісанымі лацінкай.

«Гэтае пытанне ўзнімалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», – тлумачыў барацьбу з лацінкай кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка.