13 студзеня 2026, aўторак, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-спічрайтар Пуціна: Кіраўнік Крамля з'яўляецца на публіцы п'яным

15
Экс-спічрайтар Пуціна: Кіраўнік Крамля з'яўляецца на публіцы п'яным

Расейскі дыктатар уключыў «ленінградскае быдла».

Праз паразу ў вайне супраць Украіны дыктатар РФ перастаў сябе кантраляваць. Ён у апошні час пачаў выступаць у стане алкагольнага ап'янення і дазваляць сабе абразы «ніжэй за плінтус».

Пра гэта расказаў былы спічрайтар Пуціна Абас Галямаў у каментары апазіцыйнаму рэсурсу «Хадаркоўскі LIVE».

«Ён увогуле сябе дрэнна апошнім часам кантралюе… Ён недзе з месяц таму на энэргетычным форуме ўвогуле п'яным выйшаў, у яго язык заплятаўся. Ён ніколі сабе такога не дазваляў… Відаць, што ён разбалансаваны. Эмацыйнае разбалансаванне адбылося, таму што нічога не атрымліваецца: войска аказалася папяровым тыграм і нічога не можа зрабіць з Украінай… Я тры гады працаваў у групе ягоных спічрайтараў, быў на дзясятках нарадаў, якія ён праводзіў, ён заўсёды быў вельмі карэктны…

Калі ён пачуваецца ўпэўнена, ён паводзіць сябе нармальна, але калі ў яго праблемы, у яго ленінградская вуліца ўсплывае, быдла з падваротні», – расказаў Галямаў.

Ён удакладніў, што вайну не проста так назвалі «спецаперацыяй», а таму, што Пуцін не ўважаў Кіеў за годнага спаборніка. І параза ад Украіны для яго надзвычай зневажальная. Гэтым і тлумачыцца прыгнечаны стан і захопленасць алкаголем.

«Прыйшлі са сваім “СВА” і атрымалі па зубах на вачах ва ўсяго свету. І ўсё гэта бачаць пуцінскія эліты, на каго ён арыентаваны. І ён разумее, што яны бачаць, як ён уліп і зганьбіўся», – паведаміў Галямаў.

Пагаршае гэты стан яшчэ і грамадская думка, дакладней крушэнне рэйтынгаў.

«У Пуціна ўнутры свярбіць, ён хоча пераканаць людзей. Але новых аргументаў няма, і ён прагаворвае старыя, увесь час іх прагаворвае. Ён жа бачыць, што падтрымка вайны падае. Паглядзіце, (звесткі) «Левада-цэнтра», ⅔ расейцаў ужо за тое, што трэба пераходзіць да мірных перамоваў.

За прадаўжэнне вайны крыху больш за траціну, ужо ні пра якую палову гаворкі не ідзе. Народ ужо гэтыя ягоныя байкі пра гісторыю, шчыра кажучы, падзадзяўблі. Нельга жыць учорашнім днём. А ў Пуціна крыніца сэнсаў, крыніца ягонай легітымнасці заўсёды ззаду. Ён не пра будучыню, ён пра мінулае. І гэта расейцы адчуваюць вельмі добра, ім гэта не падабаецца. Вобразу будучыні няма. Там туман», – расказаў паліттэхнолаг.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках