У YouTube з'явілася новая загадкавая кнопка
6- 7.11.2023, 11:28
- 13,886
Навошта яна патрэбная?
Відэаплатформа YouTube пачала тэставаць новую функцыю сярод сваіх карыстальнікаў. Гэта незвычайная опцыя — яна прапануе гледачу адкрыць для сябе свет новых відэа.
Опцыя атрымала назву Play Something («Прайграць нешта») – адпаведная кнопка з'явілася ў мабільнай праграме. Па націску на яе пачынаецца ўзнаўленне выпадковых відэаролікаў, піша выданне Android Police.
Зрэшты, пра поўны «рандом» усё жа гаворкі не ідзе. Алгарытмы сэрвісу дабіраюць відэаролікі, грунтуючыся на гісторыі прагляду карыстальніка, ягоных "упадабаннях" і падпісках. Такая кнопка можа спатрэбіцца, калі Вы стаміліся глядзець адно і тое ж.

Дадатковыя функцыі новай кнопкі пакуль невядомыя, але шмат у каго яна ўжо з'явілася. Пры гэтым сама каманда распрацоўнікаў YouTube афіцыйна аб ёй не абвяшчала.
Раней на YouTube з'явілася яшчэ адна карысная функцыя — яна сцісла пераказвае відэа яшчэ да прагляду. Паводле задумы, гэта мусіць дапамагчы хутчэй знаходзіць карысныя відэа. А яшчэ раней на платформе пачала дзейнічаць функцыя аўтаматычнага дубляжу на розныя мовы.