Страта пасведчання кіроўцы: Колькі давядзецца заплаціць за выдачу новага?
6- 9.11.2023, 20:08
- 9,012
І што пагражае за язду з пратэрмінаванымі правамі.
У ДАІ Берасцейшчыны нагадалі, што пагражае за язду з пратэрмінаванымі правамі і колькі давядзецца заплаціць кіроўцу, калі ён страціў гэты дакумент.
У выпадку кіравання транспартам з пасведчаннем, тэрмін дзеяння якога скончыўся, упершыню выпішуць штраф ад 5 да 20 базавых велічыняў, гэта значыць ад 185 да 740 BYN. Пры паўторным такім парушэнні прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 БВ (740–1850 рублёў), або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт. Трэці раз цягам года за язду за стырном без правоў прадугледжаная крымінальная адказнасць (ч. 1 арт. 317-2 КК).
У выпадку страты пасведчання кіроўцы плата за яго выдачу 3 БВ, што складае 111 беларускіх рублёў.
Нагадаем, пад паняццем «кіроўца без права кіравання транспартным сродкам» маецца на ўвазе не толькі пазбаўлены пасведчання кіроўцы ці чалавек, які ніколі не меў пасведчання. Тыя, хто ездзіць з пратэрмінаваным дакументам або знаходзіцца за стырном МС з адсутнасцю патрэбнай катэгорыі, таксама падпадаюць пад гэтую катэгорыю.
Што трэба зрабіць, калі вы хочаце абмяняць пасведчанне? Неабходна звярнуцца ў любое экзаменацыйнае падраздзяленне Дзяржаўтаінспекцыі з заявай. Пры гэтым трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, старое пасведчанне кіроўцы, медыцынскую даведку пра стан здароўя і дакумент аб аплаце паслугі.