У расейцаў на фронце з'явілася неспадзяваная праблема
4- 1.12.2023, 8:53
- 25,102
Стала вядома, чаму моцна ўзраслі страты акупантаў.
Амэрыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведамляе, што апошнія некалькі дзён у расейцаў назіраюцца сур'ёзныя страты. Акрамя таго, вораг скардзіцца на мінныя палі і адсутнасць картаў.
У эфіры «24 Канала» вайсковы эксперт, лётнік-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан расказаў, чаму скардзяцца расейцы.
Расейская карта мінных палёў
Са слоў вайсковага эксперта, расейскае кіраўніцтва не дае карты мінных палёў, бо яно іх не мае. У гэтым праблема.
«Пры заміноўванні кожнае падраздзяленне не мае карты, а мае сцежку. Менавіта таму ім патрэбная карта сцежак, а не карта мінных палёў. Пры гэтым са сцежкі сыходзіць нельга, нават калі вельмі хочацца.
Калі падраздзяленне ідзе і заходзіць іншае — ніхто ніякай карты мінных палёў не перадае. Яе проста не існуе. А карту сцежак — перадаць немагчыма. Можна толькі правесці па гэтай сцежцы, паказваючы як праходзіць, на што арыентавацца, куды можна станавіцца, а куды не. Гэтага не адбываецца», — расказаў Раман Світан.
«Расейцы з перапалоху заміноўваюць усё — там міна на міне, і яшчэ зверху мінамі накрыта. Адпаведна наступнае падраздзяленне трапляе ў такую цікавую праблему. Іх заводзяць на пазіцыю, кідаюць і кажуць: “Нікуды выходзіць нельга, бо вакол міны. Карты мінных палёў няма. Сядзіце на пазіцыях”. Усё», — дадаў вайсковы эксперт.
Спробы расейцаў захапіць Аўдзееўку
Раман Світан адзначыў, што тымі сіламі, якія маюць у расейцы, іхняя спроба атачыць Аўдзееўку асуджаная на крах. Для таго каб атачыць аўдзееўскі гарнізон, шырыня ахопу мае быць у 2 разы большая, чым шырыня самога ўмацаванага абшару.
«Мы там маем больш за 10 кіламэтраў ля Аўдзееўкі. Такім чынам, яны павінны стварыць, як мінімум, кіламетраў з 12 і рухацца на паўахоп», — падкрэсліў вайсковы эксперт.
Ён дадаў, што расейцы замест гэтага маюць шырыню 3-4 кіламэтры. Гэта азначае, што яна прастрэльваецца з усіх бакоў і будзе адсякацца.