ISW: Крэмль ахапіла паніка праз Пуціна
5- 1.12.2023, 9:24
- 27,980
Амерыканскія аналітыкі раскрылі планы кіраўніка РФ.
Крэмль баіцца негатыўнага ўплыву няўдач расейскіх акупантаў на вайне супраць Украіны на прэзідэнцкія «выбары» ў Расеі 2024 года.
Чыноўнікі сабраліся ўзмацніць цэнзуру ў краіне з-за «асцярог» таго, што расейцы, якія выехалі за мяжу, паспрабуюць дыскрэдытаваць «выбарчы» працэс.
Аб гэтым заявілі ў амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW).
У зводцы ISW гаворыцца аб тым, што Крэмль баіцца ўплыву няўдач войскаў РФ у вайне супраць Украіны на прэзідэнцкую кампанію. Яе Пуцін сабраўся будаваць на ўнутранай палітыцы і крытыцы Захаду.
Як сцвярджаюць аналітыкі, чыноўнікі РФ таксама жадаюць узмацніць цэнзуру ў краіне. Яны баяцца нібыта дыскрэдытацыі «выбараў» з боку расейцаў, якія з'ехалі.
У Расейскай Федэрацыі вясной 2024 года павінны адбыцца выбары прэзідэнта. Уладзімір Пуцін займае пасаду кіраўніка дзяржавы з 2000 года, з перапынкам на перыяд з 2008 па 2012 год, калі краіну ўзначальваў Дзмітрый Мядзведзеў.
Са звестак Reuters, Пуцін пойдзе на новы 6-гадовы тэрмін. Афіцыйна ён пра гэта пакуль не абвясціў.
У Крамлі занепакоеныя выбарамі Пуціна, адзначалі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.
З іх ацэнак, адміністрацыя асцерагаецца пратэстаў сваякоў мабілізаваных. Таксама ўлады спрабуюць супакоіць тых, хто выступае супраць вайсковых пастаноў Пуціна.