«Генерал СВР»: Патрушаў закончыў перамовы з найбліжэйшым асяроддзем Пуціна
11- 1.12.2023, 10:28
- 18,194
Дасягнутае пагадненне аб "вялікім транзіце ўлады".
Расейскі тэлеграм-канал “Генерал СВР”, які паведаміў пра нібы смерць кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, напісаў аб заканчэнні перамоў паміж новымі «цэнтрамі ўлады» ў РФ:
- Дасягнуты асноўныя дамоўленасці паміж сакратаром Савета Бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым, яго асяроддзем і людзьмі, якія былі ў найбліжэйшым асяроддзі цяпер нябожчыка прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
У сутнасці можна адзначыць, што так званае “палітбюро 2.0” утварылася, сфармавалася і адбылося.
Дамоўленасці аб фармаванні новай палітычнай рэальнасці наступныя: дасягнута прынцыповая, кампрамісная дамова аб вялікім транзіце ўлады.
Двайнік прэзідэнта будзе прадстаўляць рэжым на выбарах кіраўніка дзяржавы вясной наступнага года. Пасля перамогі двайнік прызначае прэм'ер-міністрам Дзмітрыя Патрушава, які будзе ўзначальваць новы ўрад, дзе кожная група "палітбюро 2.0" мае сваю квоту.
З цяперашняга складу ўрада захаваюць свае пазіцыі толькі некалькі чалавек. Так, напрыклад, намеснік старшыні ўрада Дзяніс Мантураў захавае свае пазіцыі. Шайгу застанецца міністрам абароны. Старэйшая дачка памерлага Пуціна Марыя Варанцова стане міністрам аховы здароўя. Ігар Сечын стане яшчэ адным намеснікам старшыні ўрада. ФСБ узначаліць Сяргей Каралёў.
Усе запланаваныя перастаноўкі мы апублікуем пасля Новага года. Цікава, што цяперашняга прэм'ера Міхаіла Мішусціна збіраюцца адправіць паўнамоцным прадстаўніком. Сабянін, сапраўды, застаецца ў Маскве на бягучай пазіцыі. Праз шэсць месяцаў працы новага ўрада, дублёр Пуціна абвесціць аб сваёй адстаўцы, прадставіўшы Дзмітрыя Патрушава сваім пераемнікам.
Гэтыя планы зацверджаныя і ўзгодненыя, але могуць быць скарэктаваныя.
Двайнік прэзідэнта Расеі памяняў прозвішча, імя і імя па бацьку, цяпер ён Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч, гэта фактычна нічога не мяняе, але Мікалай Патрушаў разважыў, што так будзе правільна.