Сіманьян пахвалілася падробкамі Gucci і аўтамабілем з Кітая
12- 1.12.2023, 11:08
- 6,912
Прапагандыстка заявіла, што прынцыпова купляе пірацкія вырабы.
Топ-прапагандыстка РФ Маргарыта Сіманьян цешыцца, што зараз расейцам даводзіцца ездзіць на няякасных кітайскіх аўтамабілях і насіць падробкі вядомых заходніх брэндаў, піша УНІАН.
Як заявіла Сіманьян у адной з прапагандысцкіх праграм, яе сям'я нібы нядаўна купіла кітайскае аўто і вельмі задаволена яго камфортам. Больш за тое, сама прапагандыстка нібыта носіць «адшытыя ў Кітаі туфлі «Gucci».
«Мы зараз купілі цудоўны кітайскі аўтамабіль, неверагодны, шмат разоў таннешы за тыя, якія мы раней куплялі нямецкія. Кошты значна ніжэйшыя за еўрапейскія. Я купіла сабе тры пары туфляў "Gucci" - цудоўныя. Дзесьці ў тым жа Кітаі пашытыя, а спадзяюся, што ў нас. Падробкі, зразумела. Я прынцыпова зараз купляю толькі падробкі. Выдатна. Каму ж вы зрабілі горш?», - заявіла апальная прапагандыстка.
Характэрна, што Сіманьян у патоку пахвалы кітайскай прамысловасці не згадала аб тым, якія ж тавары расейскай вытворчасці яна купляе.