У Баранавічах на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і ўзялі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну
13- 1.12.2023, 12:25
- 12,578
Паводле версіі суда, за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку.
Берасцейская ТВ апублікавала ролік пра «выязное пасяджэнне Баранавіцкага суда». Судзілі жыхара Баранавічаў, ролю пракурора выконвала Святлана Пасямко, роля суддзі - Мікалай Кміта. Пасяджэнне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці.
Як устанавіла Берасцейская "Вясна", абвінавачанага клічуць Валерый Тацін, яму 48 гадоў. А суд адбываўся 28 лістапада.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія палічылі “публічнай абразай”. Гэта значыць Тацін, паводле версіі пракурораў і суда, нібыта ўчыніў злачынства паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ.
У выніку яму прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлевізіі.