УСУ разбілі калону БТР-82А і адкінулі расейскія войскі на поўнач ад Аўдзееўкі
- 1.12.2023, 12:37
- 11,144
Знішчана найбольш сучасная тэхніка акупантаў.
Як паведаміў ваенны экспэрт BILD Юльян Рэпке, расейскія войскі перайшлі ў наступ пад Аўдзееўкай і захапілі адцінак на паўднёвым усходзе горада.
Адначасова войскі РФ працягваюць спробы захапіць вёску Стэпавае на паўночным захадзе, каб акружыць групоўку УСУ.
Днямі яны перайшлі ў чарговы наступ з-пад Краснагораўкі, атакаваўшы Стэпавае калонай сучасных БТР-82А.
«Украінскія войскі на час спынілі нястрымнае прасоўванне расейскага войска на поўнач ад стратэгічна важнага горада Аўдзееўка. Дзякуючы магутнаму агню калону сучасных расейскіх БТР удалося спыніць і знішчыць», - паведамляе Рэпке.
Паводле ягоных слоў, у выніку разлютаваных баёў УС РФ былі адкінутыя ад Стэпавага і страцілі кантроль над мясцовасцю.
Знішчаны некалькі БТР-82А, кожны з якіх каштуе 1,7 млн еўраў.