У Берасцейскім універсітэце імя Пушкіна прайшлі масавыя затрыманні
8- 1.12.2023, 18:45
- 13,936
У КДБ забралі 15 чалавек.
У Берасці ў дзяржаўным універсітэце імя Аляксандра Пушкіна 30 лістапада затрымалі блізу 15 чалавек, паведаміла крыніца «Белсата».
Затрыманні праводзіў КДБ, верагодна, за падтрымку Украіны. У інтэрнаце ўніверсітэта прайшлі ператрусы.
У апошні час масавыя затрыманні і ператрусы – даволі частая з'ява ў Беларусі.
10 лістапада хапун прайшоў у Баранавічах, дзе былі затрыманыя 10 чалавек, сярод іх – праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.