Расейцы замярзаюць на Данбасе
4- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ВОЛЬНОДУМЕЦ»
- 1.12.2023, 14:22
- 11,008
Акупанты нервуюцца.
На акупаванай тэрыторыі поўдня Данецкай вобласці ў сёлах фіксуецца прыбыццё расійскіх салдат, якія ўстурбаваныя пошукам пустых дамоў.
Адбываецца гэта ў непасрэднай блізкасці да лініі, выбудаваных расейцамі ўмацаванняў (другая лінія абароны) ад Новапетрыкаўкі (Вяліканаваселаўскага раёна) і да Валнавахі: Чырвоная Паляна, Перадавое, Стэпавае, Зачацьеўка, Вольнае, Раўнопаль, Іванаўка, Новататарка, Залатавустаўка, Малінаўка, Новапаўлаўка, Трудавое.
У сёлах з'явіліся новыя невялікія групы расейскіх салдат, якія шукаюць, дзе б пасяліцца. Шукаюць вольныя дамы. Паколькі ўсё занята, то па рэкамендацыі стараст або разам з імі абыходзяць хаты самотных старых і "просяцца пажыць у іх". Людзі, якія не па чутках ведаюць, у што ператвараюць дамы акупанты, як могуць адмаўляюцца ад такога суседства. Акупанты нервуюцца, пытаюцца: "Нас што тут не паважаюць?" і пагражаюць сагнаць усіх старых у адзін дом, а самім заняць іх дамы.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што з'яўленне дадатковых груп расейскіх ваяк, хутчэй за ўсё звязана з халодным надвор'ем. На Данбасе пры мінус пяці і ветры, не вельмі выседзіш у акопах. Вось частка ваяк і адпускаюць з акопаў адседжвацца ў цяпле. Але пасяляцца ў клубы і дзіцячыя садкі, куды прапануюць старасты, расейцы баяцца - "туды ж можа прыляцець!"
Ці разумеюць акупанты, што ім тут не рады, пытацца залішне. Ці наўрад падобнае стаўленне насельніцтва да «вызваліцеляў» дадае ім упэўненасці ў заўтрашнім дні і тым больш матывуе да подзвігаў дзеля крамлёўскага вар'ята. У расейцаў ёсць толькі адно выйсце – «бяры шынель, пайшлі дадому», пакуль мясцовыя жыхары не далі каардынаты месцаў іх «адпачынку», каб забяспечыць ім «вечны неспакой».
Тэлеграм-канал «Вольнодумец»