26 снежня 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі патлумачылі, чаму не выпусцілі Парашэнку з Украіны

42
Памежнікі патлумачылі, чаму не выпусцілі Парашэнку з Украіны

Высветліліся падрабязнасці.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны не дазволілі пятаму прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку выехаць за мяжу 1 снежня праз звесткі аб скасаванні ягонай выправы. Пра гэта NV паведаміў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

“У памежнікаў ёсць пацвярджэнне, што ягоная [Парашэнка] выправа за мяжу скасаваная. Менавіта таму ён быў не прапушчаны праз дзяржаўную мяжу Украіны”, - сказаў Дземчанка.

Парашэнка 1 снежня паведаміў, што яго не выпусцілі з Украіны ў выправу ў ЗША і Польшчу, з-за чаго былі сарваныя "дзясяткі сустрэч", якія ён збіраўся правесці ў інтарэсах Украіны. Пяты прэзідэнт заявіў, што ў яго на руках ёсць распараджэнне аб выправе, падпісанае спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.

"Кожны можа сам здагадацца, хто скасаваў дакумент, падпісаны спікерам парламента", - напісаў Парашэнка.

Народны дэпутат Украіны ад фракцыі “Еўрапейская салідарнасць” Аляксей Ганчарэнка ў Telegram заявіў, што пастанову Стэфанчука аб выправе Парашэнкі скасаваў намеснік старшыні ВР, віцэ-спікер Аляксандр Карніенка, і выклаў скрыншот дакумента, які датуецца 29 лістапада. У ім Карніенка на падставе ўласнага ліста, датаванага гэтым жа днём (яго тэкст не падаецца), распарадзіўся ануляваць выправу кіраўніка "Еўраалідарнасці".

Ганчарэнка 26 ліпеня паведамляў, што на памежныя пасты Украіны прыйшло ўказанне аб забароне на выезд для ўсіх чыноўнікаў і дэпутатаў за мяжу. З ягоных звестак, усіх, хто паспрабуе перасекчы мяжу, будуць спыняць “для чакання адказу з Офіса прэзідэнта ў кожным выпадку індывідуальна”. У ДПСУ у адказ на заяву Ганчарэнкі падкрэслілі, што пропуск праз мяжу ажыццяўляюць у адпаведнасці з нормамі заканадаўства Украіны.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках