26 снежня 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэстовіч, Шайгу і Лаўроў сінхранізаваліся

40
Арэстовіч, Шайгу і Лаўроў сінхранізаваліся
Алексей Арестович

Супадзенне?

Кіраўнік Мінабароны Расеі выступіў на нарадзе, на якой заявіў, што УСУ за паўгода контрнаступлення нібыта "страцілі звыш 125 тысяч чалавек і 16 тысяч адзінак рознага ўзбраення", а расейскія ваенныя пашыраюць зоны кантролю на тэрыторыі спецаперацыі. Як бы ў пацвярджэнне яго слоў з'явілася інфармацыя, што расейскі сцяг нібыта “ўсталявалі над адным з апошніх дамоў на паўднёва-заходняй ускраіне Мар'інкі”, а раней УС РФ нібыта “выбілі УСУ з населенага пункта Арцёмаўскае ў “ДНР”.

Лічбы "страт УСУ" называў не толькі Шайгу, але і Арэстовіч, які ацаніў іх "на 200-300 тысяч чалавек". Мабыць, за ўвесь час "невойны". Гэта агулам карэлюецца з расейскімі "звесткамі". "Вынік" усіх гэтых прамоў падвёў Лаўроў на саміце кіраўнікоў МЗС АБСЕ ў Скоп'е, заявіўшы, што "Расея не бачыць ніякіх прычын, дзеля якіх мэты СВА павінны пераглядацца".

Зразумела, што да ўсіх лічбаў і слоў ад Мінабароны Расеі варта ставіцца з вялікай акуратнасцю. Легендарныя "брыфінгі" Канашэнкава навучылі нават самых заўзятых "патрыётаў".

Тэлеграм-канал "Русский декаданс"

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках