26 снежня 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі вайскоўцаў РФ масава накармілі мыш'яком

23
У Севастопалі вайскоўцаў РФ масава накармілі мыш'яком

24 акупанты сталі "200-мі".

Чарговы выпадак масавага атручэння жаўнераў РФ здарыўся на акупаваных тэрыторыях. Гэтым разам непрыемнасць напаткала расейскіх салдат у адной з вайсковых частак Севастопаля. Пра гэта паведаміў расейскі Z-канал “Крамлёўская табакерка”, паведамляе Дыялог.UA.

Як паведамляецца, у адной з вайсковых частак было застолле, дзе і адбылося масавае атручэнне. Гарэлку і закуску прынеслі дзве невядомыя жанчыны, якія пазней уцяклі, сілавікі РФ не могуць іх знайсці.

“Прыйшлі на КПП вайсковай часці дзве мілыя дзяўчыны, прадставіліся мясцовымі жыхаркамі. Прынеслі сем бутэлек гарэлкі і крыху закускі - рыбу, каўбасу, хлеб, сыр. Сказалі ахове, што хочуць аддзячыць нашым дзецюкам за тое, што тыя іх абараняюць. Хлопцы гарэлку і ежу ўзялі, выпілі з таварышамі са службы, паелі, і многія атруціліся”, - распавёў рэсурс.

З ягоных звестак, у выніку 24 вайскоўцаў РФ памерлі, яшчэ 11 ляжаць у шпіталі. Таксама, запэўнівае Z-канал, атручанай была гарэлка. У ёй нібыта былі выяўленая велізарная колькасць мыш'яку, а таксама стрыхнін. Абодва прэпарата надзвычай таксічныя і выкарыстоўваюцца для знішчэння грызуноў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках