26 снежня 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Італіі падарваў цягнік у РФ

13
Грамадзянін Італіі падарваў цягнік у РФ

Цягнік сышоў з рэек на паўднёвы ўсход ад Масквы.

У РФ быў затрыманы чалавек з падвойным грамадзянствам - расейскім і італьянскім за закладку бомбаў на чыгуначных рэйках нібыта ў рамках дыверсійнай кампаніі, арганізаванай украінскай ваеннай выведкай.

Як піша Reuters, паводле звестак расейскага следства, пасля арышту мужчына, 1988 года нараджэння, жыхар Разані, нібыта прызнаўся, што заклаў самаробную бомбу, якая ўзарвалася 11 лістапада і ў выніку чаго з рэек сышоў таварны цягнік у цэнтральнай частцы краіны. Яго імя не раскрываецца.

“На допыце затрыманы даў прызнальныя сведчанні і распавёў, што ў лютым 2023 года яго завербаваў супрацоўнік Галоўнага выведвальнай управы Мінабароны Украіны”, - сказалі ў Следчым камітэце.

Там дадалі, што затрыманы нібыта прызнаўся, што праходзіў "дыверсійную падрыхтоўку ў Латвіі пры непасрэдным удзеле латвійскіх спецслужбаў".

Аднак, выданне адзначыла, што пакуль праверыць дакладнасць гэтых звестак не ўдалося. Вядома толькі, што сапраўды 11 лістапада таварны цягнік сышоў з рэек недалёка ад горада Рыбнае, прыкладна за 177 км на паўднёвы ўсход ад Масквы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках