Лаўроў у Скоп'і нахаміў журналістцы
20- 1.12.2023, 15:45
- 25,004
І загаварыў пра "раскіданне АБСЕ".
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў Скоп'і нахаміў журналістцы. Ён таксама загаварыў пра "раскіданне АБСЕ", намякнуўшы, што "функцыянаванне гэтай структуры цяпер не мае сэнсу".
Пра гэта паведамляе obozrevatel.com. Лаўроў заявіў, што ён зараз не зацікаўлены ў барацьбе за захаванне АБСЕ.
“Галоўнае пачуццё - абыякавасць. Мне, напрыклад, абыякава, што будзе адбывацца з гэтай арганізацыяй”, - сказаў ён.
Акрамя таго, на ўдакладняльнае пытанне карэспандэнткі "Нямецкай хвалі" аб тым, ці азначаюць гэтыя словы магчымасць выхаду Расея з АБСЕ, Лаўроў адказаў хамствам, заявіўшы, што яна нібыта перакручвае словы.
"Я не ведаю, дзе вы атрымлівалі адукацыю журналіста", - сказаў ён.
На яе сустрэчную рэпліку аб тым, што гэта няпраўда і яна спытала менавіта аб планах Расеі, Лаўроў адказаў: "Я ведаю, што ў вас у Нямеччыне прынята разжоўваць усё журналістам, у нас пакідаюць месца для інтэрпрэтацый".
Варта адзначыць, што Сяргей Лаўроў на саміце АБСЕ, які праходзіць 30 лістапада ў Скоп'е, Паўночная Македонія, адкрыта падтрымаў вайну і ваенныя злачынствы як інструмент уплыву на замежную палітыку.
Падчас выступу кіраўніка МЗС РФ Лаўрова ў АБСЕ 30 лістапада некалькі дэлегатаў пакінулі залу. Сярод прадстаўнікоў краіны-агрэсаркі, якія байкатавалі выступленне, былі Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Украіна.