Выдатны момант: Жданаў заявіў аб нападзе на Крымскі мост
2- 1.12.2023, 15:58
- 14,384
Шторм разбурыў водныя перашкоды.
Цяпер надарыўся выдатны момант, каб атакаваць Крымскі мост - шторм фактычна разбурыў усе водныя перашкоды. Такое меркаванне агучыў ваенны эксперт Алег Жданаў.
«У нас ёсць сілы і сродкі для таго, каб яго пашкоджваць, прычым рэгулярна, нягледзячы на бонавыя загароды. Дарэчы, зараз выдатны момант - шторм зняў фактычна ўсе водныя перашкоды, яны разбураныя. РФ нават спадарожнікі спрабуе глушыць над Крымам, каб заходнія выведкі не зафіксавалі адсутнасць водных загарод з заходняга боку моста», - адзначыў ён.
На ягоную думку, тое, што мост не атакуюць, - хутчэй, больш палітычная, чым вайсковая пастанова.
“Мы б маглі тэрарызаваць гэты мост. Тым больш, што канструкцыя настолькі складаная ў тэхналагічным плане, што ўсе выбухі на гэтым мосце могуць прыводзіць да спынення яго працы і да працяглых рамонту або аднаўленчых прац”, - дадаў Жданаў.
Вайсковы палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка пагадзіўся з тым, што зараз бонавыя агароджы не настолькі эфектыўныя, як былі да шторму. А вось, ці ёсць на гэты момант неабходны рэсурс для нападу моста - вядома толькі адпаведным спецслужбам Украіны, заявіў экспэрт.