26 снежня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта пагражае Расеі бунтам»: Эксперт расказаў, што разваліць войска РФ

12
«Гэта пагражае Расеі бунтам»: Эксперт расказаў, што разваліць войска РФ

Сярод акупантаў нарастаюць негатыўныя настроі.

Украінскія вайскоўцы наносяць расейскаму акупацыйнаму войску вялікія страты як у асабовым складзе, так і ў ваеннай тэхніцы і боепрыпасах. Паколькі ў краіны-агрэсаркі Расеі не стае танкаў і бронятэхнікі, то яна развязвае свае праблемы з дапамогай жывой сілы. І праз гэта сярод расейскіх захопнікаў нарастаюць негатыўныя настроі.

У адзін момант такі псіхалагічны ціск на акупантаў спрацуе, і гэта пагражае Расеі бунтам. Украіна цяпер павінна працаваць над тым, каб такі момант наступіў як мага хутчэй. Такое меркаванне выказаў ваенны эксперт, кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка ў інтэрв'ю «Главреду».

«Калі ў Расеі на пэўным адрэзку фронту не стае танкаў і бронятэхнікі, яна развязвае свае праблемы з дапамогай жывой сілы. Яна будзе несці ўсё больш стратаў, што пэўным чынам адаб'ецца на настроях у яе войсках. Сярод вайскоўцаў пачнуцца размовы пра нястачу танкаў і артылерыі, а таксама пра тое, чаму іх кідаюць у такія баі», – адзначыў Мусіенка.

Паводле словаў эксперта, расейскія акупанты рэгулярна даведваюцца пра паспяховыя ўдары ўкраінскага войска па іх складах з боепрыпасамі і асабовым складзе. І гэта не можа не адбівацца на псіхалагічным стане ворагаў.

«Напрыклад, недзе пад Аўдзееўкай, Купянскам ці Ліманам адно з падраздзяленняў паскардзіцца на тое, што няма ратацыі і не падвозяць боекамплект. У адказ ім скажуць: па адным складзе на акупаванай тэрыторыі прыляцела ракета з HIMARS, па іншым – ракета Storm Shadow. А яшчэ глыбей, на тэрыторыі Расеі, узарвалі чыгунку, сышоў з рэек цягнік і таксама прыляцела па складзе. Гэта псіхалагічны ціск, і ў нейкі момант ён спрацуе. Трэба працаваць над тым, каб такі момант надышоў. Трэба максімальна ціснуць на ворага», – падсумаваў Мусіенка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках