26 снежня 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоны Крыж выключыў Беларусь з арганізацыі

23
Чырвоны Крыж выключыў Беларусь з арганізацыі

Любое новае фінансаванне ў дачыненні да БКК будзе прыпыненае.

Сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа (БКК) у Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФАККіКП) прыпыненае з 1 снежня. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце арганізацыі.

У дакуменце паведамляецца, што такі захад быў ужыты ў сувязі з тым, што БКК адмовіўся зняць з пасады свайго кіраўніка Змітра Шаўцова. Прэтэнзіі да яго былі выкліканыя ягонымі заявамі, у тым ліку пра ядзерную зброю і пра выкраданне ўкраінскіх дзяцей, а таксама ягоным візітам у акупаваныя расейскімі войскамі ўкраінскія гарады Луганск і Данецк.

З 1 снежня Беларускі Чырвоны Крыж страчвае свае правы чальца МФАККіКП. Любое новае фінансаванне ў дачыненні да БКК таксама будзе прыпыненае. Акрамя таго, БКК не зможа ўдзельнічаць у Генеральнай Асамблеі арганізацыі, а таксама галасаваць або быць абраным на якіх-небудзь статутных сходах.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках