Рынак працы Беларусі сутыкнуўся з анамальнай сітуацыяй
21- 1.12.2023, 23:25
- 24,358
Што не так з наймам і звальненнямі.
У кастрычніку беларускія арганізацыі прынялі на працу 59,8 тысячы чалавек, а звольнілі на 350 працаўнікоў больш. З пачатку года эканоміка страціла больш за 58 тысячаў працоўных, вынікае з афіцыйных звестак Белстата, адзначае «Люстэрка».
Рынак працы актыўна страчвае працаўнікоў вось ужо шмат месяцаў. З пачатку года розніца паміж звольненымі і нанятымі перавысіла 58 тысячаў – на столькі працоўных стала менш.
Здавалася, што сітуацыя палепшылася ў жніўні і верасні, калі наём перавышаў звальненні. Але ў кастрычніку звальненні зноў перавысілі наём. Розніца пакуль не вярнулася да вясновых маштабаў – звольненых было ўсяго на 350 чалавек больш, чым нанятых.
Між тым бізнэс скардзіцца на дэфіцыт працаўнікоў, у першую чаргу – кваліфікаваных спецыялістаў.
Тым часам колькасць вакансій у цэлым у краіне на 1 снежня перавышае 137,6 тысячы.