26 снежня 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон расейскага акупанта з шоў «Пусть говорят»

5
УСУ ўзялі ў палон расейскага акупанта з шоў «Пусть говорят»
ДАНІІЛА ГАЛУШЧАНКА

У РФ ён быў прысуджаны да 13 гадоў калоніі.

Абаронцы Украіны ўзялі ў палон расейскага акупанта Данііла Галушчанку, прысуджанага ў РФ да 13 гадоў строгага рэжыму. Злачынцу пасадзілі за замах на забойства і вымагальніцтва ў асабліва буйных памерах, але за ўдзел у СВА паабяцалі вызваліць ад адбывання пакарання і зняць абвінавачанні.

Відэа допыту 28-гадовага захопніка - у распараджэнні OBOZ.UA. Ён расказаў, што быў абвінавачаны яшчэ ў 2016 годзе. Тады акупант жыў з дзяўчынай, з якой надумаў разысціся, каб сустракацца з другой.

Сваякі пацярпелай абвінавацілі яго ў замаху на забойства былой каханай, сцвярджае, што беспадстаўна. Далей, маўляў, «павесілі» яшчэ артыкул аб вымагальніцтве ў асабліва буйных памерах - каб сапраўды не адкруціўся ад турмы. А потым, скардзіўся захопнік, пайшлі на тэлешоў «Пусть говорят», каб атрымаць грошы за сваю гісторыю.

Галушчанка распавёў, што, знаходзячыся за кратамі, у жніўні 2023 года атрымаў прапанову паўдзельнічаць у «СВА» і ўклаў кантракт на 6 месяцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках