27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасля такой ганьбы генерал Цяплінскі павінен падаць у адстаўку»

33
«Пасля такой ганьбы генерал Цяплінскі павінен падаць у адстаўку»

УСУ разбілі на левым беразе Дняпра штурмавую групу 104-й дывізіі РФ.

На левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці расейцы за дзень страцілі не менш як 10 адзінак тэхнікі.

Камандзір роты ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў "Птушкі Мадзяра" апублікаваў справаздачу з Крынак, у якой гаворыцца аб значных стратах расейцаў.

Лабавы штурм пазіцый УСУ на левабярэжжы Дняпра скончыўся грандыёзнымі стратамі для акупацыйнага войска РФ, пацвярджае выданне dialog.ua.

Пра гэта паведамляе і расейскі тэлеграм-канал "ВДВ за сумленнасць і справядлівасць", звязаны з афіцэрамі групоўкі "Дняпро" УС РФ.

“Сітуацыя ў раёне Крынак працягвае пагаршацца… Лабавыя штурмы без належнай артылерыйскай і авіяцыйнай падтрымкі заканчваюцца сумна, але цалкам заканамерным вынікам: супраціўнік утрымлівае свае пазіцыі, мы ж страчваем людзей і тэхніку”, - піша расейскі рэсурс.

Паводле яго звестак, падчас штурму 9 снежня акупанты са 104-й штурмавой дывізіі УС РФ страцілі ў раёне Крынак чатыры танкі, два БМД-4, а таксама БТР-82А.

Рэсурс таксама пацвердзіў вялікія страты ў жывой сіле, аднак колькасць называць не стаў.

Пасля ўчорашняга штурму, запэўнівае расейскі канал, УСУ не былі адкінутыя нават на метр.

У тым, што адбылося рэсурс вінаваціць камандзіра групоўкай “Дняпро” УС РФ генерала Цяплінскага. Яго падазраюць, сярод іншага, у працы на Украіну.

“Або ён поўны дурань, (...), альбо ў яго стаіць загад звыш знішчыць плацдарм супраціўніка да вызначанай даты, і ён яго бяздумна выконвае, напляваўшы на жыццё нашых жаўнераў… Можа, генерал Цяплінскі такім чынам гуляе на руку супраціўніку і наўмысна знішчае эліту рускага войска ў бессэнсоўных мясных штурмах? (...) Мы не надта ўпэўненыя, што пасля такой ганьбы генерал Цяплінскі гатовы падаць у адстаўку, хаця павінен як мінімум гэта зрабіць, калі ў яго засталася хоць кропля афіцэрскага гонару”, - напісаў расейскі вайсковы канал.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках