27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія набоі пачалі выбухаць вакол акупанта, які здымаў на відэа сваю пабітую пазіцыю

2
Украінскія набоі пачалі выбухаць вакол акупанта, які здымаў на відэа сваю пабітую пазіцыю

Расеец кінуўся хавацца пад зямлю.

У Сеціве з'явілася відэа, на якім расейскія вайскоўцы ў акопе пад Аўдзееўкай скардзяцца на вялікія страты. З іх групы 75 чалавек засталося ўсяго 14.

Відэа запісаў адзін з расейскіх жаўнераў на камеру мабільнага тэлефона. Паводле яго слоў, усё навокал усеянае целамі загінулых і параненых расейскіх ваенных. Акупанты скардзяцца, што артылерыя УСУ граміць іх пазіцыі, раўняючы ўсё вакол з зямлёй.

Фрагмент відэа публікуе тэлеграм-канал "Украіна 365".

“Нас зайшло 75 чалавек, а зараз нас тут 14. Астатнія ўсе 200 і 300, мёртвыя ўсюды валяюцца! Нас проста знішчалі!” - заяўляе расейскі салдат.

Акупант таксама прызнаецца, што тыя, хто выжыў, маюць намер найбліжэйшым часам адступаць самастойна.

У момант запісу відэа УСУ адкрываюць па расейцах агонь, заўважыўшы актыўнасць на іх пазіцыях. Набоі пачынаюць узрывацца вакол, пасля чаго акупант хаваецца пад зямлю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках