Стала вядома, колькі дронаў у беларусаў забралі на патрэбы войска
11- 10.12.2023, 20:27
- 10,368
Праз фобію Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка ў верасні падпісаў указ нумар 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі цывільных беспілотных лятальных апаратаў». Гэтым ён забараніў мець дроны фізічным асобам, а арганізацыі і ІП абмежаваў у карыстанні.
Указам прадугледжанае, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарачэнне, эксплуатацыя і выраб цывільных беспілотнікаў дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам для іх прафесійнай дзейнасці.
У лістападзе сілавікі абвясцілі аб стварэнні валанцёрскай ініцыятывы і заклікалі беларусаў аддаваць свае дроны ў якасці «дабрачыннай дапамогі».
Нядаўна ініцыятыва паведаміла, што за гэты час войску было перададзенае больш за 70 дронаў.
«На гэтым тыдні яшчэ некалькі дронаў DJI былі перададзеныя аднаму з падраздзяленняў Узброеных сіл. Дроны ўжо актыўна ўкараняюцца і выкарыстоўваюцца нашымі вайскоўцамі», - гаворыцца ў паведамленні.
Каб здаць дроны, беларусы павінны пазначыць горад пражывання і мадэль беспілотніка.