Самалёт Лукашэнкі нечакана паляцеў з Кеніі
74- 11.12.2023, 14:41
- 57,434
![Самалёт Лукашэнкі нечакана паляцеў з Кеніі](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-167029-aux-head-20150901_luka_new_t.jpg)
Праз тры гадзіны пасля прыбыцця ў краіну.
Boeing 767-300 з бартавым нумарам EW-001PB, на якім Лукашэнка прыляцеў у Афрыку, прабыў у сталіцы Кеніі каля трох гадзін і вылецеў у паўночна-ўсходнім кірунку, сведчаць звесткі сэрвісу flightaware.com.
У 23:15 EAT борт вылецеў з аэрапорта Найробі ў бок ААЭ.
У Кеніі Лукашэнка паспеў сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Уільямам Руто.
Сустракаў Лукашэнку ў аэрапорце толькі міністр сельскай гаспадаркі.
Да гэтага дыктатар пабываў у Экватарыяльнай Гвінеі.