27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкага «аўтарытэта» затрымалі за масавую бойку

7
Баранавіцкага «аўтарытэта» затрымалі за масавую бойку

Па версіі міліцыі, ён яе справакаваў.

МУС абвясціла аб затрыманні «крымінальнага аўтарытэту» з Баранавічаў. Нагодай стала масавая бойка ў адной з устаноў горада. Паводле версіі міліцыі, 42-гадовы мужчына справакаваў яе.

«Знаходзячыся ў адной з забаўляльных устаноў горада, беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў нанёс не менш за 12 удараў аднаму з наведвальнікаў бара, чым справакаваў масавую бойку з удзелам сямі чалавек», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку бойкі некалькі чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні, таксама была пашкоджана маёмасць установы, якая была вымушана прыпыніць працу.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула за хуліганства. Паведамляецца, што затрыманы быў раней судзімы за крадзеж і незаконнае абарачэнне зброі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках