27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: УСУ прасоўваюцца на левым беразе Херсоншчыны

ISW: УСУ прасоўваюцца на левым беразе Херсоншчыны

Захопленыя новыя пазіцыі на Вялікім Пацёмкінскім востраве.

Украінскія сілы ўтрымліваюць пазіцыі на левабярэжжы Херсоншчыны, а ля Крынак вядуць баі з ворагам, гаворыцца ў новай справаздачы ISW.

Адзначаецца, што ўкраінскія сілы прадоўжылі наземныя аперацыі на ўсходнім (левым) беразе Херсонскай вобласці 10 снежня.

Паводле ўкраінскага Генеральнага штаба Сілы абароны ўтрымліваюць пазіцыі на ўсходнім беразе Дняпра і наносяць удары па расейскіх пазіцыях на гэтым абшары.

Расейскія вайсковыя прапагандысты сцвярджаюць, што баі працягваюцца каля сяла Крынак (30 км на паўночны ўсход ад Херсона) і адзначаюць стабільна высокі тэмп украінскіх аперацый на гэтым абшары.

Адзін з прапагандыстаў РФ сцвярджаў, што ўкраінскія войскі захапілі новыя пазіцыі на Вялікім Пацёмкінскім востраве (на паўднёвым захадзе ад Херсона).

Акрамя таго, Мінабароны РФ апублікавала кадры, на якіх нібыта відаць, як нявысветленыя падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў праводзяць паветраную выведку ўкраінскіх пазіцый на заходнім (правым) беразе Дняпра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках