27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў абавязалі здаць замежныя пашпарты

8
Расейцаў абавязалі здаць замежныя пашпарты

Тым, каму забаронены выезд за мяжу, давядзецца здаць дакументы.

У Расеі з 11 снежня ўвайшла ў дзеянне пастанова, згодна з якой расейцы, якім забаронены выезд за мяжу, павінны здаць замежныя пашпарты.

Паводле расейскага заканадаўства, улады могуць накласці забарону на выезд за мяжу, сярод іншага, на навабранцаў, супрацоўнікаў ФСБ, асуджаных і людзей, якія маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы або "звестак асаблівай важнасці".

Аддаць свой пашпарт на захоўванне ўладам трэба на працягу пяці працоўных дзён з таго моманту, як грамадзяніну стала вядома аб ягоным статусе. Інакш дакумент могуць прызнаць нядзейным. Пашпарт будзе знаходзіцца ў органах, якія выдалі яго, — МУС або МЗС.

Пасля скасавання забароны на выправы пашпарт можна будзе вярнуць, запоўніўшы адпаведную заяву, гаворыцца ў пастанове ўрада.

Тыя асобы, чыё права на выезд было часова абмежаванае на падставе набору на вайсковую або альтэрнатыўную цывільную службу, павінны будуць дадаткова паказаць вайсковае пасведчанне з пацвярджэннем праходжання службы.

У сакавіку газэта Financial Times са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміла, што расейскія службы бяспекі адбіраюць пашпарты высокапастаўленых чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных кампаній, каб прадухіліць выезд за мяжу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках