Страты РФ ушчыльную наблізіліся да новага антырэкорда
4- 11.12.2023, 12:14
- 12,224
![Страты РФ ушчыльную наблізіліся да новага антырэкорда](https://i.c97.org/ai/520569/aux-head-1666172198-20221019_army_rus_360.jpg)
Расея за апошнія дні страціла нямала бранятэхнікі.
За дзень страты Расеі ва Украіне павялічыліся больш як на тысячу акупантаў і ўшчыльную наблізіліся да новага антырэкорда - 340 тысяч.
Ліквідавана яшчэ 1 030 праціўнікаў, і цяпер агульныя страты ворага на 11 снежня 2023 года складаюць прыкладна 339 850 захопнікаў, паведаміў у панядзелак раніцай Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
У Генштабе дадалі, што таксама знішчана яшчэ 19 танкаў захопнікаў, 31 баявая браняваная машына, шэсць артылерыйскіх сістэм, 18 дронаў аператыўна-тактычнага ўзроўню, 13 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў і шэсць адзінак спецтэхнікі.
![](https://i.c97.org/ai/575011/aux-1702285889-1702275056-2961.jpg)