27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам мы можам змяніць сітуацыю

1
Разам мы можам змяніць сітуацыю
Алена Леўчанка

Давайце бараніць справядлівасць, роўнасць і годнасць.

10 снежня было абвешчана міжнародным Днём правоў чалавека. Але ў 2023 годзе ў свеце ўсё яшчэ застаецца шмат краін, якія не адзначаюць гэты дзень, краін, у якіх гэта проста забаронена, а ў іншых краінах гэта лічыцца прывілеем.

Такія краіны, як мая Беларусь, дзе правоў чалавека не існуе, а такія простыя рэчы, як свабода меркаванняў і іх выказванне, поўнасцю знішчаны і адабраныя ў людзей. Людзей саджаюць у турму толькі за тое, што яны скарысталіся сваім правам выказваць меркаванне, за тое, што прытрымліваюцца іншага меркавання, за тое, што паставілі падабайку ці зрабілі рэпост фатаграфіі ў Instagram.

На сённяшні дзень “афіцыйна” (але іх колькасць значна большая) у Беларусі больш за 1 500 палітвязняў. Яны за кратамі не таму, што ўчынілі нейкае злачынства, а таму што выказвалі сваё меркаванне. Я хачу, каб вы мяне правільна зразумелі. Выказвайце сваё меркаванне! Гэта адное з асноўных правоў чалавека, кожнага ў свеце! Гэтыя людзі не проста сядзяць у турме, іх увесь час катуюць. Вы спыталі мяне, адкуль я ведаю? Я сама праз гэта прайшла.

Дык вось, давайце сёння задумаемся над асноватворнымі правамі, якія аб'ядноўваюць усіх нас. Працягвайце карыстацца сваім правам на выказванне думкі і абараняць іншых, незалежна ад таго, ці здаецца вам, што ваш голас не мае значэння, ці вы адчуваеце, што не можаце змяніць сітуацыю. Я тут, каб сказаць вам: Так, вы можаце! Свабода выказвання меркавання - гэта адна з самых магутных рэчаў, якія ёсць у кожнага з нас!

Давайце бараніць роўнасць, годнасць і справядлівасць кожнага чалавека. Мы можам думаць, што нас гэта не тычыцца, паверце мне, гэта ўсяго толькі пытанне часу. Давайце бараніць справядлівасць, роўнасць і годнасць для кожнага! Разам мы можам змяніць сітуацыю. Разам мы можам стварыць свет, у якім кожны зможа карыстацца сваімі правамі.

Алена Леўчанка, Instagram

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках