27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал УСУ Сырскі: РФ пайшла на захоп ключавога вузла на ўсходзе

16
Генерал УСУ Сырскі: РФ пайшла на захоп ключавога вузла на ўсходзе
АЛЯКСАНДР СЫРСКІ

Расейцы пайшлі ў наступ.

Расейскія акупанты працягваюць наступаць на Купянскім, Ліманскім і Бахмуцкім кірунках, а таксама спрабуюць заблакаваць Купянск у Харкаўскай вобласці, паведаміў камандзір наземнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі.

Войска краіны-агрэсаркі РФ таксама спрабуе захапіць сяло Сінеўка Купянскага раёна на Харкаўшчыне, падкрэсліў ён у паведамленні ў Telegram.

«Каб стварыць умовы для блакавання Купянска супраціўнік спрабуе захапіць сіламі штурмавых рот населены пункт Сінеўка», - растлумачыў украінскі генерал.

Паводле ягоных звестак, расіяне нясуць значныя страты ў жывой сіле, таму перакідваюць у гэты раён штурмавыя падраздзяленні, якія знаходзіліся ў рэзерве.

У той жа час агрэсар вядзе актыўныя наступальныя дзеянні ў напрамку Навасёлаўскага, Стэльмахоўкі, Лімана Першага, а таксама ў кірунку Северска.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках