27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кучма назваў галоўнае адрозненне ўкраінцаў ад расейцаў

80
Кучма назваў галоўнае адрозненне ўкраінцаў ад расейцаў
ЛЕАНІД КУЧМА

Якое робіць немагчымым ўсе размовы і здагадкі аб так званым "адным народзе".

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма расказаў пра асноўнае адрозненне ўкраінцаў ад расейцаў, якое робіць немагчымым усе размовы і здагадкі аб так званым "адным народзе". Аб гэтым піша брытанскае выданне The Guardian, якое ўзяла ў палітыка інтэрв'ю.

На пытанне, чаму Украіна летась, на здзіўленне Крамля, каласальна супраціўлялася Расеі, Кучма адказаў: “Таму што расейцы - гэта не ўкраінцы. У іх іншы менталітэт”. Ён сказаў, што расейскі лад мыслення пайшоў ад манголаў, якія кіравалі ранняй Масковіяй. Украіна ж, наадварот, бярэ свой пачатак ад Кіеўскай Русі, на спадчыну якой прэтэндуе Пуцін.

Радыкальнае адрозненне двух народаў у мінулым прайшло праз стагоддзі і захавалася дагэтуль.

У мінулым месяцы 85-гадовы Кучма апублікаваў абноўленае выданне кнігі "Украіна не Расея", напісанай ім у 2003 годзе.

Арыгінальнае выданне было адрасавана расейцам і ўкраінцам. Цяпер шматлікае ў ёй выглядае прарочым. Ён скардзіўся, што расейскія палітыкі разглядаюць ягоную краіну як “непадзельную частку Расеі”. Украінцаў жа яны ўважаюць за “прасцякоў” і “стрыечнымі братамі з вёскі” з мудрагелістай “этнаграфічнай” культурай. У новай версіі кнігі Кучмы прызнаецца, што яго намаганні па асветы простых расейцаў былі “марныя”.

Паводле ягоных слоў, яны ў пераважнай большасці падтрымалі "агрэсію" Пуціна і "імперыялістычную" так званую "спецаперацыю".

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках