Знойдзеная самая танная аднапакаёвая кватэра ў Менску
5- 11.12.2023, 16:26
- 7,108
Яна знаходзіцца на вуліцы Кабушкіна.
На гэтым тыдні самай таннай кватэрай у Менску, знойдзенай «Анлайнерам», стала аднапакаёўка на вуліцы Кабушкіна: уладальнікі гатовыя развітацца з ёй за $39900 у эквіваленце. Дарэчы, папярэдні варыянт, знойдзены журналістамі ў Дубравінскім завулку, каштаваў на $900 даражэй.
Знайсці кватэру можна на апошнім паверсе панэлькі 1972 года на вуліцы Кабушкіна. У 2016 годзе ў доме быў зроблены капрамонт – замененыя ўсе камунікацыі.
Да кватэры прыкладаецца сутарэннае памяшканне. Сам яе памер невялікі – 22 «квадраты». Выглядае яна даволі нядрэнна, відаць, што гаспадары паспелі ўкласці ў яе энную суму. У жылым пакоі, акрамя спальнага месца і тэлевізара, ёсць невялікая працоўная зона. Кухня даволі кампактная, усяго 4,5 кв. м. Санвузел сумешчаны.
Кошт аднапакаёўкі – $ 39900 у эквіваленце.