У Магілёве сілавікі правялі масавыя ператрусы
6- 11.12.2023, 22:38
- 19,938
![У Магілёве сілавікі правялі масавыя ператрусы](https://i.c97.org/ai/425360/aux-main-1623225941-20210609_ment_bel_360.jpg)
Яны забіраюць тэхніку і тэлефоны.
У жыхароў Магілёва 5 і 6 снежня сілавікі правялі масавыя ператрусы, паведамляе Telegram-канал MAYDAY. Верагодна, ператрусы звязаныя з прызнаннем двух магілёўскіх СМІ (mogilev.media і 6tv) «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі – магіляўчане Барыс Вырвіч, Аляксандр Агееў, Аляксей Бацюкоў, Ігар Шаруха, Пётр Мігурскі (інфармацыя ўдакладняецца) і Сяргей Антонаў з Быхава. Верагодна, ва ўсіх была канфіскаваная тэхніка і тэлефоны, яны засталіся без сувязі.
29 лістапада КДБ абвясціў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» два магілёўскія медыя – mogilev.media і 6tv.