27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты квіткоў з Польшчы ў Беларусь выраслі ў тры разы

3
Кошты квіткоў з Польшчы ў Беларусь выраслі ў тры разы

Колькі каштуе з'ездзіць на навагоднія святы?

Квіткі на многія рэйсы з Варшавы ў беларускія гарады ўжо распрададзеныя, а на астатнія перавознікі ўзнялі кошты ў некалькі разоў, адзначае nashaniva.com.

Менск – Варшава – Менск

Кошты квіткоў з Менска да Варшавы блізкія да стандартных. За выключэннем 2 студзеня, калі кошт пачынаецца ад 200 рублёў.

У зваротным кірунку, з Варшавы да Менска, звычайна можна дабрацца за 110–140 рублёў. Квіткі з такімі коштамі даступныя і на выезд 12 снежня. Але з набліжэннем Калядаў і Новага года тарыф пачынае расці. Квіткі на пятніцу 15 снежня засталіся толькі за 200 рублёў з чалавека. На некаторыя іншыя перадсвяточныя дні – за 250 рублёў з чалавека ў адзін бок.

Але і гэта не так шмат у параўнанні з квіткамі за 350 рублёў.

Гародня – Варшава – Гародня

З Гародні да Варшавы напрыканцы снежня можна даехаць за 100–110 рублёў. Гэта звычайны кошт.

Але са зваротным маршрутам няпростая сітуацыя. Напрыклад, набыць квіткі на сайце перавозніка з выездам з Варшавы на 21–23 снежня ўвогуле немагчыма, бо яны ўсе распрададзеныя.

Засталося няшмат квіткоў з Варшавы да Гародні з выездам вечарам 25 снежня. Кошт – 340 рублёў з чалавека ў адзін бок. Такія самыя кошты і на 28 снежня.

А вось на студзень 2024 года квіткі з Варшавы да Гародні каштуюць ужо ад 100 рублёў.

Кратнае павышэнне кошту тлумачыцца выраслым попытам. На сайце перавозніка ўказана, што гэта вымушаны захад, якая дазваляе задзейнічаць больш транспарту, каб месцаў выстачыла большай колькасці пасажыраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках