Навукоўцы назвалі 20 прафесій, якія знікнуць праз тэхналогіі
61- 11.12.2023, 19:11
- 42,032
Спіс.
Нейрасеткі, ШІ-сэрвісы, вялікія моўныя мадэлі (LLM) – усё гэта можа паставіць пад пагрозу амаль любога чалавека. Аднак некаторыя прафесіі могуць і зусім стаць незапатрабаванымі праз скачок у IT-сферы. Пра гэта абвяшчае даследаванне Міністэрства адукацыі Вялікай Брытаніі.
Паводле звестак навукоўцаў, у найбліжэйшыя гады блізу 30% працоўных месцаў па ўсім свеце могуць быць занятыя чат-ботамі і нейрасеткамі. Усяго эксперты вылучылі 20 спецыяльнасцяў, якія знаходзяцца пад пагрозай.
Гэтыя 20 прафесій у небяспецы праз ШІ:
1. Юрысты
2. Адвакаты
3. Псіхолагі
4. Бухгалтары
5. Эканамісты
6. Маркетолагі
7. HR-мэнэджары
8. Інжынеры-будаўнікі
9. Крэдытныя кантралёры
10. Мэнэджары ў разліку ЗП
11. Мэнэджары і дырэктары ў закупках
12. Фінансавыя мэнэджары і дырэктары
13. Дзяржслужбоўцы ў апараце ўраду
14. Спецыялісты ў бізнэсе і сумежных пытаннях
15. Фінансавыя мэнэджары ў працы з кліентамі
16. Бізнэс-аналітыкі і кансультанты ў мэнэджмэнце
17. Кансультанты ў адукацыі і школьныя інспектары
18. Інвестыцыйныя і фінансавыя аналітыкі / кансультанты
19. Спецыялісты ў галіне бізнэсу, даследаванняў і кіравання
20. Спецыялісты ў кіраванні бізнэс- і фінансавымі праектамі
Калі верыць Міністэрству адукацыі Вялікай Брытаніі, ШІ заменіць тысячы людзей, якія працуюць у галіне юрыспрудэнцыі, фінансаў, кіравання, бізнэсу і HR. На дзіва, у спісе навукоўцаў няма журналістаў, пісьменнікаў і іншых спецыяльнасцяў, звязаных з тэкстам. Відаць, гэта звязана з тым, што ў працы з тэкстам патрэбныя не толькі алгарытм і веды, але і творчы падыход.
Спакойнымі могуць быць усе, чыя прафесія звязаная з фізічнай працай. Сярод іх трэнеры, будаўнікі, прыбіральнікі, страхары, мантажнікі.