27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ПТРК «несанкцыянавана» выпусціў ракету пасля трапляння з украінскага дрона

2
Расейскі ПТРК «несанкцыянавана» выпусціў ракету пасля трапляння з украінскага дрона

Відэафакт.

Аператары ўкраінскіх дронаў батарэі кіравання і артылерыйскай выведкі 110-й АМБр імя генерал-харунжага Марка Бязручкі знішчылі пазіцыю варожага супрацьтанкавага разліку паблізу Аўдзееўкі.

Як паведамляе a target="_blank" href=https://censor.net/ru/video_news/3460906/vrajeskiyi_ptrk_nesanktsionirovanno_vypuskaet_raketu_posle_popadaniya_iz_ukrainskogo_drona_video>Цензор.НЕТ, нягледзячы на філіграннае траплянне боепрыпасу ў бліндаж, акупанты, якія знаходзіліся ў ім, здолелі выжыць. Беспілотнік зняў, як захопнікі выскокваюць з падпаленай схованкі і ўцякаюць. Аднак сам ПТРК знішчыць атрымалася. Мяркуючы з усяго, ён быў зараджаны, пасля трапляння ракета дэтанавала і вылецела з устаноўкі.

«Аўдзееўскі кірунак. Знішчылі варожы ПТРК, выгналі разлік (шкада, што не назаўжды). А таксама адмінусавалі РЭБ, цяпер ім будзе зусім несалодка», – пішуць байцы ў каментары да відэазапісу фрагмента сваёй баявой працы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках