27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідчанка не атрымала польскую візу і паскардзілася на візавы цэнтр у суд

11
Лідчанка не атрымала польскую візу і паскардзілася на візавы цэнтр у суд

Вось якую пастанову ён вынес.

Жыхарка Ліды звярнулася ў гарадскі візавы цэнтр, дзе ёй дапамаглі з афармленнем дакументаў на нацыянальную візу Польшчы. Але візу яна не атрымала, таму папрасіла пасярэднікаў вярнуць грошы. У візавым цэнтры ёй адмовілі – і яна пайшла ў суд, але пацярпела паразу, піша Hrodna.life са спасылкай на пастанову суда.

Лідчанцы ў візавым цэнтры аформілі дакументы для падачы на нацыянальную візу ў консульстве Польшчы. За запаўненне візавай анкеты, сэрвісны збор, кур'ерскую дастаўку і СМС-апавяшчэнне яна заплаціла 78,61 рубля.

Але ў выдачы польскай візы лідчанцы адмовілі праз неабгрунтаванне мэты ці ўмоваў знаходжання. Яна мяркуе, што вінаваты візавы цэнтр: нібыта ёй няякасна аформілі дакументы. Яна звярнулася ў цэнтр з прэтэнзіяй аб вяртанні грошай, але там іх вяртаць адмовіліся. Тады лідчанка пайшла ў суд.

Справу аб пакрыцці стратаў і спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Гародні. Там пастанавілі пазоў не задавальняць, паколькі спажывец мае права запатрабаваць поўнай кампенсацыі стратаў, калі іх прычынай была недастаткова добра выкананая праца. А факты недахопу ў працы візавага цэнтра пацверджаныя не былі – ёсць толькі сцвярджэнне пазоўніцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках