27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя аператары ўводзяць чарговыя змены

4
Мабільныя аператары ўводзяць чарговыя змены

Адзін з іх папярэдзіў кліентаў, што бясплатны «сыр» скончыўся.

Мабільныя аператары падрыхтавалі чарговую порцыю зменаў для сваіх кліентаў. Яны датычацца некаторых тарыфных планаў, а таксама продажу роўтараў, паведамляе «Люстэрка».

Кампанія А1 уводзіць змяненне для кліентаў-фізічных асобаў у тарыфе «МЕГА Прайм», які прадугледжвае сямейную падпіску (можна дзяліцца дадатковым інтэрнэт-трафікам паміж трыма абаненцкімі нумарамі, а таксама прадугледжаныя безлімітныя званкі паміж удзельнікамі). Так, з 19 снежня падключыцца да сямейнай падпіскі не змогуць абаненты тарыфнага плана «Перадача даных».

Яшчэ адна навіна ад А1 тычыцца роўтараў. У ліпені гэтага года кампанія запусціла продаж гэтага абсталявання ў растэрміноўку на 36 месяцаў. А з 3 студзеня 2024 года А1 перастане вылучаць роўтары для бясплатнага карыстання кліентам – фізічным асобам. Тым, хто не верне да гэтай даты выдадзеныя раней роўтары для бязвыплатнага карыстання, будзе даступная паслуга «арганізацыя пункта падключэння Wi-Fi прылады». Яна каштуе абанплату 90 капеек за 30 дзён. «Разам з тым за кліентам захоўваецца магчымасць вяртання выдадзенага раней абсталявання і набыцця актуальных мадэляў у растэрміноўку», – удакладняе аператар.

З 19 снежня А1 таксама ўвядзе некаторыя змены для юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і самазанятых. Гэта датычыцца паслуг «Віртуальная АТС» і «Каардынатар 2.0».

Мабільны аператар life:) запусціў акцыю паводле тарыфу «Бясконцы». Кліенты з Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей да 31 траўня 2024 года могуць падключыць гэтую паслугу за 0 рублёў у першы месяц, наступныя 5 месяцаў карыстання абыдуцца на 10,9 рубля. Потым будзе абанплата 15,9 рубля на месяц. Але ў гэтай акцыі ёсць умова. «Удзельнічаць у акцыі можна адзін раз, калі вы раней не карысталіся нашай сувяззю ці ў вас больш за 90 дзён няма актыўных нумароў у сетцы life:)», – удакладняе мабільны аператар. Менчукі гэтай акцыяй не змогуць скарыстацца.

У МТС да канца гэтага года дзейнічае акцыя бясплатнай дастаўкі тавараў з інтэрнэт-крамы гэтага мабільнага аператара. Таксама кампанія прапануе пры куплі смартфона Redmi Note 12 Pro атрымаць дадатковы бонус – фітнэс-бранзалет Mi Smart Band 7 за 10 капеек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках