27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РасСМІ даведаліся, куды павезлі затрыманага за падрыў БАМа беларуса

8
РасСМІ даведаліся, куды павезлі затрыманага за падрыў БАМа беларуса
СЯРГЕЙ ЕРАМЕЕЎ

Падрабязнасці.

Беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавачваюць у падрыве цягнікоў у Бураціі, этапуюць у Іркуцк. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Baza.

Паводле звестак выдання, «спецслужбы Беларусі правялі ператрусы адразу ў некалькіх знаёмых Сяргея Ерамеева». У іх канфіскавалі тэлефоны і тэхніку. Раней пра гэта пісаў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле матэрыялаў справы, выбухоўку Ерамееў нібыта атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. Яму нібыта перадалі «не менш за сем нявызначаных выбуховых прыстасаванняў».

У выніку выбухаў 29 і 30 лістапада двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія накіроўваліся з Тайшэта ў Тынду і Нярунгры па Байкала-Амурскай магістралі, адбылося загаранне цыстэрнаў з паліва-змазвальнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках