27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонкі расейскіх мабілізаваных абрынуліся на Пуціна

14
Жонкі расейскіх мабілізаваных абрынуліся на Пуціна

Пратэст набірае абароты.

Жонкі, маці і сёстры расейскіх мабілізаваных, адпраўленых на вайну ва Украіну, больш за год чакаюць сваіх мужчынаў дома. За гэты час яны сталі ўсё больш крытычна настроеныя да расейскіх уладаў, патрабуючы ад іх вяртання мабілізаваных.

Частка расеек маўчыць, баючыся рэпрэсій. Аднак у апошнія тыдні з'явіўся рух жанчынаў, якія больш не гатовыя маўчаць, усё больш актыўна адкрыта пратэстуюць і нават выходзяць на мітынгі ў РФ. У іх усё больш прэтэнзій да ўладаў у Расеі, і яны гатовыя адкрыта задаваць свае нязручныя пытанні Пуціну.

Расейскія журналісты выдання «Новая газета Еўропа» ўзялі інтэрв'ю ў жанчынаў, якія адкрыта расказалі пра свае эмоцыі. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365». Адна з жанчынаў прызналася, што пасля таго, як мужа забралі на вайну, яе жыццё ператварылася ў пекла.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках