1 верасня 2024, Нядзеля, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Цэнтр Расеі адрэзаны ад Далёкага Усходу і Кітая

8
СМІ: Цэнтр Расеі адрэзаны ад Далёкага Усходу і Кітая

Сталі вядомыя рэальныя маштабы спецаперацыі СБУ на БАМ.

Расейскія СМІ сцвярджаюць, што дыверсія, якая адбылася ў самым доўгім тунэлі БАМа, была аперацыяй украінскіх спецслужбаў.

Цэнтральная частка Расеі засталася адрэзанай ад Далёкага Усходу пасля выбуху ў Паўночнамуйскім тунэлі Байкала-Амурскай магістралі.

Аб гэтым піша «Агенцтва» і адзначае, што дыверсія, ажыццёўленая ў самым доўгім тунэлі БАМа, «імаверна, была аперацыяй спецслужбаў Украіны».

Поўныя маштабы наступстваў выбуху дагэтуль незразумелыя, аднак, відаць, размова, ідзе аб вялікай шкодзе, бо рух праездаў не аднаўляецца ўжо трэці дзень.

БАМ не толькі злучае цэнтр Расеі з Далёкім Усходам, але і з'яўляецца адзіным сур'ёзным чыгуначным маршрутам паміж РФ і КНР.

Аб тым, што дыверсія ў тунэлі згаданай магістралі, размешчанай у 4,7 тыс. км ад мяжы з Украінай, з'яўляецца аперацыяй СБУ, пісалі таксама Bloomberg і CNN.

Некаторыя расейскія СМ ў сваю чаргу паведамлялі, што прыведзенае ў дзеянне выбуховае прыстасаванне, якое было закладзенае пад вагон грузавога цягніка - цыстэрну з дызельным палівам.

Паводле інфармацыі Baza, цягнік складаўся з 50 вагонаў, сярод якіх была 41 цыстэрна з дызельным палівам і 3 цыстэрны з авіяцыйным палівам. Адна цыстэрна выгарала цалкам, у дзвюх знайшлі прабоіны. Выбух сур'ёзна пашкодзіў рэйкі, а паліва, якое выцекла, іх затапіла, таму вывезці з тунэля ўсе цыстэрны не ўдаецца.

Раніцай у пятніцу «РБК-Украіна» паведаміла аб «другім этапе спецаперацыі СБУ», падчас якой быў падарваны цягнік на аб'язным шляху, які выкарыстоўвалі пасля першага выбуху. Аналагічнае паведамленне апублікавала выданне «Суспильне». Паводле інфармацыі выданняў, склад падарвалі на «Чортавым мосце» - віядуку вышынёй да 35 метраў. Мост - частка адзінага аб'язнога шляху, даступнага замест тунэля. Канал Baza таксама паведаміў пра яшчэ адзін выбух у гэтым раёне: паводле звестак канала, выгаралі чатыры цыстэрны, яшчэ дзве былі пашкоджаны агнём, а паліва разлілося на 150 квадратных метраў.

Паўночнамуйскі тунэль - самы працяглы чыгуначны тунэль у Расеі. Яго адкрылі ў 2003 годзе. Альтэрнатыўны шлях - стары адрэзак БАМ Паўночнамуйскі абыход.

Па БАМ у тым ліку ідуць пастаўкі расейскай нафты ў порт Козьміна, адкуль яна потым дастаўляецца ў Кітай. Паводле інфармацыі «Ведомостей», у студзені аб'ём паставак нафты ў гэты порт чыгункай склаў блізу 80 000 бар/дзень.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках