27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал СЗВ Украіны раскрыў дэталі ліквідацыі Пуціна

7
Генерал СЗВ Украіны раскрыў дэталі ліквідацыі Пуціна
МІКАЛАЙ МАЛАМУЖ

У асяроддзе кіраўніка Крамля былі ўведзеныя агенты.

Фізічная ліквідацыя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна стане магчымай толькі тады, калі спецслужбы заходніх дзяржаў атрымаюць праўдзівую інфармацыю аб планах Крамля нанесці ядзерны ўдар па тэрыторыі Еўропы, ЗША ці аднаго з іх найбліжэйшых хаўруснікаў.

Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала Freedom былы кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны генерал Мікалай Маламуж.

З яго слоў, цяпер «задача так не стаіць».

«Ні амерыканцы, ні брытанцы, ні французы, ні немцы, ні тым больш іншыя краіны гэтага не плануюць. Не таму, што не могуць гэтага зрабіць. У іх прынцыпова іншая пазіцыя. Яны не пойдуць на правядзенне тэрарыстычнай дыверсійнай акцыі супраць лідара такой краіны як Расея. У іх гэта дакладна замацавана заканадаўствам», - удакладніў Мікалай Маламуж.

Ён зазначыў, што такі варыянт можна разглядаць толькі як сцэнар.

«Цяпер яны так рабіць не будуць, бо ЗША і NATO не выгадна проста прыбраць Пуціна, [замяніўшы] кагосьці іншага, больш радыкальнага», - сказаў генерал, нагадаўшы, што падчас прыгожынскага мяцяжу заходнія спецслужбы папярэдзілі, што Пуцін усё ж лепш за Прыгожына.

Ці цяжка забіць Пуціна

Былы кіраўнік СЗВ зазначыў, што пытаннем асабістай бяспекі Пуціна займаюцца ўсе расейскія спецслужбы, незалежна ад свайго профілю. Прычым, пад кантролем гэтыя службы трымаюць нават адна адну.

Аднак, на думку Маламужа, нягледзячы на ўсе захады бяспекі, якія прымае ахова Пуціна, ліквідаваць яго ўсё ж можна. Такая задача цалкам па сілах кожнай «вялікай» замежнай спецслужбе, калі з'явіцца пацверджаная інфармацыя аб планах Крамля нанесці ядзерны ўдар па тэрыторыі Еўропы, ЗША ці каго-небудзь з іх найбліжэйшых хаўруснікаў у іншых рэгіёнах свету.

Для ліквідацыі Пуціна, з яго слоў, заходнім спецслужбам не спатрэбіцца закідваць у Расею нейкія дыверсійныя групы - задачы могуць выканаць агенты, якія ўжо даўно заведзеныя ў асяроддзе расейскага дыктатара.

Таксама ў такой сітуацыі Захад можа падтрымаць групу мяцежнікаў у асяроддзі Пуціна, якія проста не звязаныя з заходнімі спецслужбамі, але таксама хочуць яго ліквідаваць дзеля прадухілення ядзернай вайны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках