27 лiпеня 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць маразы са снегам і завеямі

У Беларусь ідуць маразы са снегам і завеямі

Сіноптыкі расказалі аб надвор'і ў першыя выходныя зімы.

У першыя выходныя зімы ў краіне ўстановіцца марознае надвор'е. Чакаюцца снег і слабая мяцеліца, паведамляе метэасэрвіс pogoda.by.

У суботу будзе воблачна з прасвятленнямі. Сёння ў паўднёвых раёнах краіны выпадзе снег. Слупок тэрмометра апусціцца да -7°С.

У нядзелю чакаецца пагаршэнне варункаў надвор'я. У Беларусь з Карпатаў прыйдзе цыклон. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, чакаецца слабая мяцеліца. У асобных раёнах - слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе -3...-10°С, удзень: 0...-7°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках