27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рыбакі праваліліся пад першы зімовы лёд

20
Беларускія рыбакі праваліліся пад першы зімовы лёд

Траіх ужо дасталі з вады.

За раніцу 2 снежня менскія ратавальнікі дасталі з вады траіх рыбакоў, паведаміла прэс-служба МНС.

Раніцай у дзяжурную службу паступіла паведамленне аб тым, што каля аграгарадка Навасёлак Пухавіцкага раёна тонуць двое мужчын. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, заўважылі пацярпелых за 30 метраў ад берага. Яны ўтрымліваліся на паверхні лёду, таўшчыня якога складала 5 см. Пры дапамозе лесвіцы штурмоўкі, кола і вяроўкі рыбакоў дасталі на бераг.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла мужчын у шпіталь. Папярэдні дыягназ - «агульнае пераахаладжэнне».

Гэтай жа раніцай работнікі выратавання на водах выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на Смалявіцкім вадасховішчы.

«Выходзіць зараз на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду 7-10 см», - нагадалі ў МНС.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках