27 лiпеня 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто мае дачыненне да атручэння жонкі Буданава: у Зяленскага агучылі версію

2
Хто мае дачыненне да атручэння жонкі Буданава: у Зяленскага агучылі версію

Быў скарыстаны прынцып «адчыненых дзвярэй».

Да атручэння жонкі кіраўніка Галоўнай управы выведкі Кірыла Буданава Марыяны датычная Расея. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.

З ягоных слоў, на тэрыторыі Украіны дзейнічае вялікая сетка расейскіх спецслужбаў.

«Будзем аб'ектыўнымі з пункту гледжання таго, што Расея, на жаль, 30 гадоў мела «адчыненыя дзверы» з Украінай. Актыўна адпрацоўвала не толькі інфармацыйную, палітычную ці культурную прастору ва Украіне, а таксама фармавала тыя ці іншыя агенцкія сеткі», - сказаў Падаляк у інтэрв'ю «24 каналу».

Ён дадаў, што СБУ перыядычна знаходзіць і арыштоўвае агентаў краіны-агрэсаркі РФ на тэрыторыі Украіны.

«Пэўны шэраг агентаў з вялікай глыбінёй легенды ўсё яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Ці маюць яны доступ да чагосьці, ці могуць яны нейкія эксцэсы правакаваць? Так, могуць. Таму павінны разумець: вайна ідзе ўсюды, нават у Кіеве. Ці ўсё знаходзяцца ў зоне рызыкі? Так. Ці трэба быць асцярожным? Безумоўна. Ці трэба пра гэта казаць? Так, бо гэта справядлівая інфармацыя, каб мы адчувалі, што вайна нікуды не знікла», - падкрэсліў палітык.

Са слоў Падаляка, РФ хоча пасеяць панічныя настроі ва Украіне.

«Расея хоча атрымаць тут максімальнае павелічэнне панічных настрояў, бо гэта будзе дадатковай нагрузкай. Будзе павялічвацца адсотак расчараваных людзей, якія яшчэ і напалоханыя. Псіхалагічная тактыка Расеі зразумелая. Наша з вамі тактыка - разумець, што мы знаходзімся ў стане вайны», - рэзюмаваў дарадца кіраўніка ОП.

Атручванне жонкі Буданава і супрацоўнікаў ГУВ

28 лістапада стала вядома, што жонку кіраўніка Галоўнай управы выведкі Марыяну Буданаву атруцілі. Крыніцы ў ГУВ пацвердзілі гэта і расказалі, што ў яе арганізме знайшлі мыш'як і ртуць.

Прадстаўнік ГУВ Андрэй Юсаў расказаў, што цяпер Марыяна Буданава праходзіць курс лячэння. Стан жонкі Кірыла Буданава здавальняючы - неўзабаве яе павінны выпісаць, бо курс лячэння падыходзіць да канца.

Справу аб атручэнні супрацоўнікаў Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны і жонкі кіраўніка ведамства Марыяны Буданавай расследуюць у самай вайсковай выведцы. У рамках расследавання будзе прымацца пастанова наконт падключэння іншых праваахоўных органаў.

Экс-кіраўнік украінскай заме6жнай выведкі Валерый Кандрацюк расказаў, што Служба замежнай выведкі Украіны атрымала спраўджаныя довады таго, што за атручэннем жонкі кіраўніка ГУР Марыяны Буданавай стаяць расейскія сілавікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках