У Марыупалі падарвалі вайсковую базу РФ на заводзе Ільіча
1- 2.12.2023, 14:44
- 5,996
![У Марыупалі падарвалі вайсковую базу РФ на заводзе Ільіча](https://i.c97.org/ai/537357/aux-head-1677062514-20230222_mariupol_360.jpg)
Украінскія падпольшчыкі раскрылі дэталі.
У часова акупаваным Марыупалі Данецкай вобласці ўдзень 2 снежня прагрымеў магутны выбух. Паводле папярэдніх звестак, «бавоўна» наведала адну з вайсковых баз расейскіх акупантаў.
Яе захопнікі ўладкавалі на захопленым імі Марыупальскім металургічным камбінаце імя Ільіча.
Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.
«Марыупаль. Выбух аб 11:20 паводле кіеўскага часу. Эпіцэнтр - Кальміускі раён. Папярэдняя (асцярожная) інфармацыя ад нашых - на ММК ім. Ільіча крыху стамілася адна з баз оркаў. Дэталі пазней. Але субота засвяціла цікавымі колерамі», – напісаў Андрушчанка.
У «Марыупальскім Супраціве» тым часам паведамілі пра імаверную «дэнацыфікацыю» захопнікаў.
«Папярэдне на Ільіча ўнутры завода стала крыху менш акупантаў. Дэталі спрабуем высветліць», - гаворыцца ў паведамленні.
![](https://i.c97.org/ai/573877/aux-1701517345-111111.jpg)